30dff957     

Мудров Винцесь - Рыбалка Ў Бычках (На Белорусском Языке)



Вiнцэсь Мудроў
Рыбалка ў Бычках
I
- У эфiры - нядзельны канцэрт-вiншаваньне "Жадаю вам". Васемсот семдзесят
дзевяты выпуск, - паведамiў урачысты барытон i Макар канчаткова абудзiўся.
Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражаньне, што ўнутры яе, па мазгавых
зьвiлiнах, казытлiва поўзалi мухi. У роце было як насцана, а да горла,
намагаючыся выйсьцi на-гара, падступаў халодны камяк млосьцi. Выгалiўшы вочы,
Макар каўтнуў даўкую сьлiну, камяк адступiў, правалiўся на дно страўнiка i
растаў там, агiдным халадком адбiўшыся пад дыхнiцай.
- Больш як сорак гадоў адрабiла наша матуля ў родным калгасе. За гэты час
яна выгадавала траiх дзяцей, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамi
праўленьня калгаса, - гукаў аднаканальны "Сож" i кожны зык, што далятаў да
вушэй, балюча калоў у скронi.
Макар войкнуў, намацаў пад ложкам чаравiк, пусьцiў яго ў "мацюгальнiк".
Плястмасавая скрынка на момант ацiхла, сарвалася з цьвiка, але на падлогу ня
ўпала - павiсла на шнуры, якi лучыў яе з разэткай.
- Для вас, Фядора Пятроўна, а таксама для Антанiны Iванаўны Задзярыпук з
Брэстчыны перадаём рускую народную песьню "Качанё лугавое".
Змагацца з "мацюгальнiкам" не было нiякiх сiл, а мiж тым уедлiвыя галасы
выварочвалi душу, пахмельная душа бунтавала, рука шнарыла пад ложкам, шукаючы
другi чаравiк i калi той быў, нарэшце, знойдзены, на плячук Макаравы лёг
сонечны прамень i цёплам дотыкам сваiм супакоiў бунтоўную душу.
...Учарашнi дзень выдаўся дарэшты мiтусьлiвым.
Ад самага ранку, прыхапiўшы скрыню гарэлкi, яны паехалi са Сьцепуком на
чурылаўскую пiльню. Патрэбнага чалавека на пiльнi не было, зьявiўся ён па
абедзе, а таму заладавалiся толькi а пятай гадзiне, i да лецiшча пад'ехалi на
зьмярканьнi. Рабацягi той парой ужо разышлiся i давялося ўдвох разгружаць
машыну, цягаючы дошкi ў падвал генэральскай дачы. А празь дзьве гадзiны, калi
яны сьцягвалi з кодабу апошнi аполак, на пляцоўку перад домам выехаў прапылены
"Ўрал" зь лiтарамi "МА" на дзьверцах. Машына была даверху наладавана шынялямi
ды валёнкамi.
- Праверка едзе... трэба прыхаваць, - гукнуў з кабiнкi прапар Базыль,
якому яны будавалi лецiшча непадалёку.
Аддзьмуўшыся, сталi цягаць майно ў недабудаваны гараж, потым, страшэнна
стамлёныя, пiлi прывезенае прапарам "Амарэцi" i скончылi пiць апоўначы, калi
Сьцяпук, голасна iкнуўшы, панурыўся галавою ў кучу габлюшак.
- ...А зараз вiншаваньнi сямiдзесяцiгадовым юбiлярам...
У калiдоры скрыгатнуў ключ, рыпнулi дзьверы, стоена бразнулi малочныя
бутэлькi. Гэта мацi вярнулася з крамы.
Кожную нядзелю было адно i тое ж: пахмельная замарач, сямiдзесяцiгадовыя
юбiляры, бразгат малочных бутэлек уперамешку з матчыным буркатаньнем i зыркае
сьвятло, што лезла, працiнаючы жоўтыя шторы, ня толькi ў вочы, але i ў душу.
Атрутная жоўць выцягвала духi, а мiж тым вочы праглi васiльковага неба,
вазёрнага блакiту; душа прагла спачыну й Макар, падумаўшы - цi ня зьезьдзiць
яму да дзядзькi, з вохканьнем падняўся на ногi.
Увесь час, пакуль ён пiў кампот з рандолi, мацi стаяла пасярод кухнi, з
маўклiвым дакорам хiтала галавою. Чакала, вiдаць, што сын скажа нешта ў сваё
апраўданьне, а калi сын выцер вусны, плаксiва прашаптала:
- Ужо i рукi трасуцца...
У прыбiральнi Макара хiтнула, ён схапiўся рукой за трубу й доўга глядзеў
пад ногi, дзiвуючыся таму аб'ёму вадкасьцi, што назапасiлася ў мачавым пузыры.
- Дома будзеш, цi пойдзеш куды? - запыталася мацi, калi сын выкулiўся з
прыбiральнi.
Макар зайшоў у спальню, зiрнуў пад ложак, шукаючы штаны i, не ўздым



Назад








Forekc.ru
Рефераты, дипломы, курсовые, выпускные и квалификационные работы, диссертации, учебники, учебные пособия, лекции, методические пособия и рекомендации, программы и курсы обучения, публикации из профильных изданий